Маладыя беларускiя зоркi у Эстонii
Volha Yakubouskaya May 22, 2009
Грамацкае аб’яднанне «Valgevene Uus Tee» 30 и 31 травня запрашае моладзь на сустрэчы з беларускай рок-спявачкай Русяю i з вядомым фотаблёгерам Ксенiяй Авiмавай. Сустрэчы адбудуцца у наступных гарадах Эстонii: Нарве у Талiне. 
Руся – вядомая у беларускiм андэграундзе рок-спявачка, першы гурт «ІНДЫГА» стварыла ў 18 год (грала грандж). У 2006 годзе стала рок-князёўнай, а гурт напрацягу ўсяго свайго існаваньня атрмыліваў выключна выдатную крытыку ў Беларусі, Украіне і Эўрапейскіх краінах.
Дарэчы, ІНДЫГА - гэта першы гурт, які злучыў беларускі рок з
дыджэінгам і выправіў гэтую музыку на танцполы Эўропы, бо нашыя
аўстрыйска-беларускія міксы і дагэтуль граюць розныя дыджэі па ўсім сьвеце, а галоўны трэк "ЗАЕНЬКА" стаў сымбалем падтрымкі беларускіх культурных дзеячаў. У гэтую восень Руся далучылася да гурта "АКАНА-НХС " (народна харавыя спевы). Гэта этна-джазавы гурт. Дэбютны альбом АКАНЫ -"700" на думку бел.муз.СМІ стаў "лепшым дэбютам году" (2008), атрымаў некалькі ўзнагарод на міжнародных фестывалях.
Акбара (Ксенiя Авiмaва) – вядомы фатограф, журналiст, адтрымала прэмiю нямецкага конкурсу фотаблёгерау BEST OF THE BLOGS 2007 года. У Талiне адбудуцца две выставы з удзелам Акбары: «Моладзевае прэс-фота Беларусi» i «Тэатр у кратах».

Запрашаем Вас 30 травня у 14.00 гадзiн у Нарвскую бiблiятэку (Нарва, Мальми 8).  

I таксама у нядзелю, 31 травня у 14.00 гадзiн чакаем вас у Талiнскiм Доме кiно. (Талiн, Uus 3).




 
Comments: 0
Add a comment
Name:
E-mail:
Comment:
Email again: