Семінар "Роль нацыянальных дыяспар у развiццi грамадзянскай супольнасцi".
Volha Yakubouskaya October 28, 2009
 Запрашэнне на семінар: «Сіла сумесных дзеянняў дыяспар і некамерцыйных аб'яднанняў у рамках дэмакратыі і адкрытага грамадства Эстоніі».
Грамадзянскае аб'яднанне «Новы шлях для Беларусі» запрашае Вас на семінар прысвечаны тэме: «Сіла сумесных дзеянняў дыяспар і некамерцыйных аб'яднанняў у рамках дэмакратыі і адкрытага грамадства Эстоніі» 6 лістапада ў 18 гадзiне па адрасу Tallinn, Tartu mnt, 44 у кафэ «Seiklusjutte Maalt ja Merelt » (трамвайных прыпынак « Kesturg »).

У семінары прымаюць удзел наступныя эксперты: Лагле Парек - прадстаўнік саюза некамерцыйных аб'яднанняў і фондаў Эстоніі (EMSL), Віра Конык - старшыня Кангрэсу украінцаў Эстоніі, Павел Марозау - кіраўнік MTÜ «Новы шлях для Беларусі» ў Эстоніі. Дыялог мадэлiруе - каардынатар па камунікацыях MTÜ «Valgevene Uus Tee» Вольха Якубоўская.

У задачы эстонскіх некамерцыйных аб'яднанняў ўваходзіць развіццё грамадзянскай ініцыятывы і грамадзянскай супольнасці ў Эстоніі. У праграме семінара эксперты закрануць пытанні па функцынаванні некамерцыйных аб'яднанняў і дыяспар у Эстоніі, падзеляцца вопытам стварэння разгалінаванай сеткі арганізацый, абмяркуюць вынікі сваёй дзейнасці, планы і магчымасці сумеснай працы.

Па словах выканаўчага дырэктара Фонду падтрымкі Таллиннской Дзіцячай Бальніцы Іны Крамер: «Большасць работнікаў, занятых у трэцім сектары, з'яўляюцца пад уплывам абставін самавучкамi, але не заўсёды ім хапае толькі вопыту. Калі практычны вопыт падмацаваць тэарэтычнай базай, то і вынік будзе заўважна лепш. EMSL практычна адзіная арганізацыя, трэнінгі і семінары якой прама накіраваны менавіта на спецыялістаў трэцяга сектара ». Мэта нашай сустрэчы - падзяліцца вопытам работы ў трэцім сектары.

Чакаем вас у пятніцу 6 лістапада ў 18:00, у кафэ «Seiklusjutte Maalt ja Merelt»! Tartu mnt, 44 Уваход вольны!

Беларускі клуб арганізаваны беларуска-эстонскай грамадскай арганізацыяй «Valgevene uus tee». Мерапрыемствы праводзяцца за кошт сродкаў Фонду грамадзянскіх аб'яднанняў Эстоніі. Фонд грамадзянскіх аб`яднанняў фінансуецца Ісландыяй, Ліхтэнштэйн і Нарвегіяй з дапамогай фінансавага механізма Еўрапейскага Эканамічнага рэгіёну і фінансавага механізма Нарвегіі. Фінансаванне каардынуе Фонд Адкрытай Эстоніі.




Дадатковая інфармацыя:

Вольха Якубоўская - каардынатар
па камунікацыях «Valgevene uus tee»
+37255609278
volha.mialik @ gmail.com
Наш сайт: www.valgevene.ee

 
Comments: 0
Add a comment
Name:
E-mail:
Comment:
Email again: