З 21 па 23 верасня ў Таліне былі арганізаваны мерапрыемствы пад агульнай назвай «Беларускі выбар: Эўропа ці Расея?».
Volha Yakubouskaya September 29, 2009
З 21 па 23 верасня ў Таліне былі арганізаваны мерапрыемствы пад агульнай назвай «Беларускі выбар: Эўропа ці Расея?».
 
     Першая публічная дыскусія адбылася 21 верасня ў 15.00 у зале інфацэнтра Еўрапейскага Саюза з удзелам беларускіх, эстонскіх і расійскіх экспертаў.
    У дыскусіі прымалі ўдзел: член грамадска-кансультатыўнага савета пры адміністрацыі прэзідэнта Беларусі - Пётр Марцаў, першы віцэ-прэзідэнт цэнтра мадэлявання і стратэгічнага развіцця (РФ) - Рыгор Трафімчук, экс-дакладчык ПАРЭ па Беларусі і дэпутат Риигикогу - Андрэс Херкель (Эстонія), прафесар Талінскага Тэхнічнага Універсітэта - Яўген Цыбуленко.
Сярод гасцей сустрэчы былі беларусы і рускія жыхары Эстоніі, прадстаўнікі дыпламатычных карпусоў, мясцовыя палітыкі і прэса.
     Погляд Пятра Марцава: «перад Беларуссю тры варыянты развіцця. Першы: кампраміс у трыкутніку ЕС-Беларусі-Расея, і пошукі больш эфектыўнай эканамічнай мадэлі. Другі: пераканаць ЕС ў неабходнасці фінансавання карэннай рэформы сістэмы. Трэці: зноў паспрабаваць шукаць шляхі вырашэння праблем разам з Расеяй. Найбольш верагодны, на думку беларускага палітолага, варыянт - першы. Пры другім і трэцім цяперашняму кіраўніцтву краіны непазбежна давядзецца зыходзіць».
    Погляд Паўла Марозава: «эстонскія, расійскія, беларускія эксперты сышліся на тым, што Беларусі немагчыма далей жыць як раней, жыць не робячы выбару». Ён таксама дадаў, «што эканамічны крызіс і пагаршэнне стасункаў з Расеяй проста вымушаюць яго рабіць. Што выбера беларускае кіраўніцтва: ўзначаліць рэформы ці саступіць месца тым хто гэта можа зрабіць лепш іх - мы не ведаем. Але важна іншае - не рабіць выбару ў прынцыпе для іх ужо немагчыма, гэта сметет гэтую сыстэму ўлады значна хутчэй, чым любая аранжавая рэвалюцыя і апазіцыя разам узятыя».
     На другі дзень сустрэчы госці працягвалі абмеркавання з прадстаўнікамі трох партый у Парламенце, а на трэці дзень перамясціліся ў сцены інстытута Яана Тыниссана, дзе дыскусію каардынаваў яго дырэктар - Аймар Альтосаар.
     Мерапрыемства было арганізавана беларуска-эстонскай грамадскай арганізацыяй «Valgevene uus tee» у партнёрстве з Інстытутам Яна Тынисана пры падтрымцы тэлекампаніі Ару ТБ і прадстаўніцтва Еўрапейскай Камісіі ў Эстоніі.




 
Comments: 0
Add a comment
Name:
E-mail:
Comment:
Email again: