Паказ фільма пра Булак Булаховіча ў Таліне
Volha Yakubouskaya December 18, 2009
17 снежня ў Таліне адбыўся паказ дакументальнага фільма аб першым беларускім генерале-героі вызваленчых войн Эстоніі, Польшчы - Булак-Булаховічы.
У жніўні 1919 года атрад Беларускага генерал-маёра Станіслава Булак-Балаховіча далучыўся да Другой Эстонскай Дывізіі, каб змагацца на баку эстонцаў да канца Вызваленчай Вайны супраць Чырвонай Арміі. У Вызваленчай вайне ўдзельнічала каля тысячы мясцовых беларусаў.
«Фільм - зараз да часу. Беларусам пара ўспомніць сваіх герояў і не лічыць сваімі шэраг фігур з савецкага іканастаса. Калі разважаць аб гістарычным ўкладзе, то ўклад Булак-Булаховіча больш значны, чым ўклад такоi культавай асобы, як Чапаев. Але Чапаева нашы людзі запомнiлi дзякуючы савецкай прапагандзе, а аб сваім суайчыннікі нічога не ведаюць. Думаю самы час гэта выправіць. », - пракаментаваў паказ дырэктар грамадскай арганізацыі" Valgevene Uus Tee » Павал Марозаў.
Паказ быў арганізаваны грамадскай арганізацыёй "Valgevene Uus Tee» для азнакамлення ўсіх з лёсам героя барацьбы за незалежнасць эстонскага і беларускага народаў Булак-Булаховіча. Шэраг эпізодаў фільма звязаныя з Эстоніяй, частка з іх здымалася ў Эстоніі пры падтрымцы мясцовых беларусаў.

 
Comments: 0
Add a comment
Name:
E-mail:
Comment:
Email again: