Наша гісторыя

Мы стварылі «Новы Шлях для Беларусі» у снежні 2006 года, як плятформу падтрымкі дзейнасьці беларускай інтэрнэт-супольнасьці «Трэці Шлях» у Беларусі. У той час мы мелі праблемы з уладамі Беларусі з-за стварэньня палітычнай сатыры (анімацыі) аб жыцьці ў нашай краіне. Нашы людзі, Павел Марозаў і Андрэй Абозаў, былі змушаныя пакінуць Беларусь і прасіць палітычнага прытулку ў Эстоніі. За больш, чым два гады працы арганізацыя значна пашырыла спектр сваёй дзейнасці, яна набыла свой твар, стаўшы вядучай беларускай праектнай арганізацыяй у Эстоніі. Самастойна і ў супрацоўніцтве з партнёрамі былі рэалізаваныя шэраг праектаў і ініцыятыў у галіне інфармацыі, адукацыі, культуры, якія спрыяюць лепшаму разуменьню эстонцамі таго, што адбываецца ў Беларусі. А таксама  падтрымліваюць аб'яднанне новай беларускай дыяспары ў рэгіёне, маладое пакаленне беларусаў, якія пашыраюць магчымасць атрыманьня нецэнзураванай інфармацыі ў самой Беларусі. За гэты час мы атрымалі прызнаньне ня толькі беларусаў, але і эстонскага ўрада, а таксама Эўракамісіі.


Наш
ы
людзі

Арганізацыя – гэта, перш за ўсе людзі, якія ў ёй працуюць. Мы ганарымся тым, што наша арганізацыя здолела аб'яднаць пад сваім дахам эстонцаў, беларусаў і рускіх Эстоніі. У нашых шэрагах ёсць дасведчаныя прафэсіяналы з грамадзкага сэктару Эстоніі и Беларусі, беларускія студэнты, беларускія палітычныя ўцекачы ў Эстоніі. Кіруе арганізацыяй Кіраванне, якое складаеца з эстонцаў і беларусаў на парытэтных пачатках. У яго ўваходзяць грамадзкія дзеячы з Беларусі і Эстоніі: Алары Раммо, Павел Марозаў, Юры Юркевіч. Выканаўчым дырэктарам зьяўляецца Павел Марозаў, фінансавым дырэктарам і бухгалтарам – Алары Раммо.  З намі таксама працуюць праектны асыстэнт Вольха Якубоўская і адмысловец па камунікацыях.


Чым мы займаемся

Прыярытэты нашай актыўнасці ляжаць у дзейнасці, звязанай з інтэграцыяй беларускай дыяспары ў эстонскае грамацтва, падвышэнне культурнай і моўнай ідэнтычнасці беларусаў у Эстоніі, знаёмстве эстонцаў з лепшымі ўзорамі беларускай культуры, цікавымі творчымі людзьмі, прафэсіяналамі з Беларусі. Таксама мы займаемся развіцём патэнцыялу новага пакалення лідэраў з Беларусі і беларускай дыяспары ў краінах Эўропы і ЗША.